Біблія князя Радзівіла

Спектакль “Біблія князя Радзівіла” прысвечаны Мікалаю Радзівілу Чорнаму (1515 ‑ 1565), ‑ аднаму з самых вядомых гістарычных дзеячаў Беларусі XVI ст. Мікалай Радзівіл Чорны быў адным з галоўных лідараў руху Рэфармацыі, займаў найвышэйшую дзяржаўную пасаду канцлера Вялікага Княства Літоўскага.

Ён заснаваў першую на тэрыторыі сучаснай Беларусі друкарню ў Брэсце (1553 г.), у 1563 г. ‑ надрукаваў славутую Берасцейскую Біблію. Як фактычны кіраўнік Вялікага Княства Літоўскага, Мікалай Радзівіл Чорны спрычыніўся да адной з самых удалых эканамічных рэформаў у нашай гісторыі – Валочнай памеры (1557 г.), а таксама да падрыхтоўкі другой рэдакцыі Статута ВКЛ (1566 г.).

Імя Мікалая Радзівіла Чорнага ўнесена ў падручнікі па гісторыі нашай краіны. У 2009 г. у г. Брэсце быў устаноўлены помнік гэтаму славутаму дзеячу гісторыі і культуры Беларусі.

Дзеянне спектакля ахоплівае 2 гады ‑ з 1551 па 1553 г. П’еса прысвечана складанаму выбару ў жыцці канцлера. У выніку, ён цвёрда вырашае ісці па шляху служэння Богу і Айчыне.

Спектакль падрыхтаваны творчым калектывам пад кіраўніцтвам лаўрэата Нацыянальнай тэатральнай прэміі Беларусі, актора і рэжысёра Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Паўла Харланчука-Южакова. Аўтар сцэнара – кандыдат гістарычных навук, загадчык аддзела гісторыі беларускай дзяржаўнасці Інстытута гісторыі НАН Беларусі А.У.Унучак

Даведкi: 65-07-82, +375(29) 114-21-97

Біблія князя Радзівіла

Біблія князя Радзівіла

Интересное событие? Расскажи друзьям!

AFISHA.PINSK.EU, афиша Пинска