Х Мiжнародны фестываль фальклору “Мотальскія прысмакі”

10 Жніўня

11.00 – прэзентацыя гандлёвых і выставачных радоў горада майстроў “Фестывальны праменад”

А Далей… “Пазайздросціць І Біг Мак Смаку Мотальскіх Прысмак!”:

  • дэгустацыя народных страў “Госты ў хату - на столі багато!”;
  • “Запрашаем усіх, хто ласы, на мотальскія каўбасы!” – прэзентацыя прадукцыі мясцовых прадпрыемстваў і фермерскіх гаспадарак;
  • “Кулінарныя выкрунтасы мотальскіх гаспадынь” (незвычайныя пачастункі, бульбяныя сэрцы, букеты з агародніны, вялікія дранікі, дамашнія сыры і г.д.);
  • “Арт-кухня” – ярмарка сувеніраў і рамёстваў;
  • “Будьтэ здоровы чысто ўсі!” (эксклюзіўныя рэцэпты народнай медыцыны);
  • “Мотальскія асілкі” - Спартыўныя спаборніцтвы;
  • “Хто ў Моталі бувае, той ёго нэ забувае” - розыгрыш фестывальных прызоў.

А Таксама Ў Святочнай Праграме Вас Чакае:

12.30 – Тэатралізаванае святочнае шэсце “Сяброў і песень карагод” з удзелам гістарычных персанажаў: Боны Сфорцы, прадстаўнікоў мясцовай шляхты: пана Скірмунта –аднаго з першых прадпрыймальнікаў на Беларусі, пана Залеўскага з жонкай Габрыэлай, Яна Ласовіча, Яна Пратасовіча і пані Марыі Канткоўскай,- а таксама гасцявых калектываў з Афрыкі, Латвіі, Грузіі , Македоніі, Турцыі, Чэхіі, Польшчы, Украіны, Расіі, Беларусі, прадстаўнікоў яўрэйскай абшчыны і г.д.

Галоўная Сцэнічная Пляцоўка

  • 13.00 - 14.30 – Урачыстае адкрыццё фэста - “Маталяне вам гатуюць – маталяне вас частуюць!”
  • 14.30 - 17.30 - мотальскі кірмаш “Всэ грымыть і гудэ, бо кірмаш у нас ідэ!”, у якім прымаюць удзел фальклорныя калектывы Іванаўскага раёна. Лакацыя Каля Мотальскага Музея Народнай Творчасці
  • 14.30 - 17.30 - “Прыйшло свято ў хату!” – прэзентацыя рэгіянальных абрадаў: “Выкуп скрыні”; “Водянуха”; “Святочныя дзеі Вялікадня”; “Олэксій тэплый”; “Родыны”; “Ваджэнне куста”.
  • 17.30 - 18.30 – “Міс-прыгажуня Мотальскіх прысмак-2019” - дэфіле фестывальнага касцюма
  • 18.30 - 20.00 – “А музыкі іграюць ды на свята запрашаюць” – святочны музычны батл гасцявых калектываў
  • 20.00 - 22.00 - “Каралева Бона Сфорца ўсіх чакае, ды на баль свой запрашае!” - з удзелам гасцей з краін Латвіі, Грузіі ,Македоніі, Турцыі, Чэхіі, Польшы, Украіны, Расіі, Афрыкі, Беларусі – і ўсіх гасцей фестывалю
  • 22.00 - 01.00 – OPEN AIR “Мотальская зборня” – святочная дыскатэка 80-90х гадоў з удзелам зорак эстрады.
  • 01.00 – юбілейны святочны фейерверк

 

11 Жніўня

  • 10.00 - 11.30 – Навукова–практычная канферэнцыя “Турызм, як драйвер эканамічнага і культурнага развіцця рэгіёнаў і краін”(з удзелам прадстаўнікоў дэлегацый і мясцовай улады).
  • 11.30 - 12.30 – стол сяброўства “Еж, пакуль не запяеш!”
  • 12.00 - 14.00 – “Драйв па-мотальску”: Маладзёжны праект у рамках фестываля “Мотальскія прысмакі”
  • 14.00 - 16.00 – Урачыстае Закрыццё Фэста: узнагароджванне удзельнікаў каштоўнымі падарункамі, сувенірамі, дыпломамі; Гала-канцэрт фестываля “Бывайце, госцейкі, бывайце!”

Х Мiжнародны фестываль фальклору “Мотальскія прысмакі”

Х Мiжнародны фестываль фальклору “Мотальскія прысмакі”

Интересное событие? Расскажи друзьям!

AFISHA.PINSK.EU, афиша Пинска